Падораны беларусамі рэанімабіль на ўкраінскім фронце ўратаваў байца, якому ў сцягно трапіла і не разарвалася граната
«Ратаўніца, на выезд! У нас цяжкі трохсоты. Асколачнае раненне. Бягом!» Праз дзве хвіліны беларускі рэанімабіль ужо імчыцца па разбітых франтавых дарогах Данбаса. Карэспандэнт Вадзім Заміроўскі правёў некалькі дзён з медыкамі-добраахвотнікамі, каб паглядзець, як працуе Ратаўніца.